Анастасія Уладзіміраўна Осіпчык
Суддзі

Анастасія Уладзіміраўна Осіпчык

Колькасць рэпрэсаваных:
13
Адміністрацыйных спраў:
4
Дзень нараджэння:
5 лютага 1985

Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 159 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 966 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 42147 рублёў штрафаў, не менш як 23 гады пазбаўлення або абмежавання волі (частка прыгавораў па крымінальных справах невядомыя). У 2013 годзе Осіпчык прысудзіла актывісту Зміцеру Паліенку 15 сутак адміністрацыйнага арышту па надуманай прычыне, пры гэтым адмовіўшы ў хадайніцтве аб запатрабаванні і праглядзе відэа з прахадной завода, дзе працаваў Зміцер, якое магло засведчыць, што ён не здзяйсняў ніякіх супрацьпраўных дзеянняў. Сапраўднай прычынай зняволення актывіста пад арышт было прадухіленне магчымага ўдзелу Зміцера ў маючых адбыцца акцыях пратэсту. Судзіла затрыманых на мітынгах у горадзе Менску 9-13 жніўня 2020 года. Судзіла людзей за фатаграфіі ў сацыяльных сетках. Асудзіла па артыкуле 23.34 грамадзяніна, які перад гэтым атрымаў ад прадстаўнікоў сілавых органаў раненне ў галаву з траўматычнай зброі і тыдзень праляжаў у бальніцы. Вынесла прысуд "Міс Беларусь - 2008", Вользе Хіжынкавай з пакараннем у выглядзе адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі пратэсту. 21 кастрычніка 2020 года Осіпчык вынесла пастанову ў дачыненні да музыкаў хрысціянскага гурта Laudans Андрэя Лугіна і Алены Палачанскай. Абодва музыкі атрымалі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП: "Парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства". 20 кастрычніка 2020 года хрысціянскі гурт Laudans па запрашэнні жыхароў найбліжэйшых дамоў даў невялікі вулічны канцэрт на вуліцы Ангарская ў горадзе Мінску. Падчас канцэрта выконваліся кампазіцыі на духоўную тэматыку: “Адзінства”, “Агмень”, “У сэрцы свабода” ды іншыя, паслухаць гурт сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 13

На старонцы: