Паводле версіі абвінавачання , з 10 па 11 жніўня 2020 года на той момант непаўналетнія Юлія Шаранава, Мікіта Вайцюк, Мікалай Нікіцюк, а таксама Васіль Аляксеюк, Глеб Клімовіч, Віталь Варфаламееў, Аляксандр Тысевіч, Максім Собалеў, знаходзячыся на праезнай частцы праспекта. Савецкай у Брэсце, " выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, груба парушаючы грамадскі парадак, наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый" .
У судовым паседжанні ўсе віну прызналі цалкам.
Таксама вядома, што Максім Собалеў, Глеб Клімовіч, Юлія Шаранава асуджаныя, у тым ліку па "наркатычных" артыкулах.
Глебу Клімавічу прызначанае па ч. 1 арт. 342 КК два гады пазбаўлення волі, і па сукупнасці злачынстваў шляхам паглынання менш строгага пакарання стражэйшым, яму канчаткова прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, улетку 2025 года.



