Ігар быў затрыманы ў лістападзе 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ў снежні таго ж года асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла ў 2020 годзе ў Менску.
Пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
У лютым 2025 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову на пазбаўленне волі ў калоніі.




