Ігар неаднойчы затрымліваўся на акцыях пратэсту і атрымліваў адміністрацыйныя штрафы. У лютым 2022 года яго зноў затрымалі і да суда ўтрымлівалі пад вартай.
У чэрвені 2022 года Ігара прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай паводле артыкула «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у акцыях пратэсту, прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.



