62-гадовы супрацоўнік лабараторыі інфарматыкі і сувязі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.
Ігара Шуканава паказальна жорстка затрымлівалі 1 жніўня 2024 года. За ім з Мінска прыехаў ГУБАЗ. Яго затрымалі проста на працоўным месцы. Затым завадскім аўтамабілем «УАЗ-Patriot» вывезлі за прахадную завода. Недалёка ад аўтобуснага прыпынку, на паркоўцы каля галоўнай прахадной завода, дзе ў той час былі людзі, губопікаўцы ўчынілі паказальнае збіццё Шуканава — выцягнулі з УАЗа, кінулі тварам на асфальт і, націснуўшы каленам на галаву, надзелі кайданкі.
Характэрна, што раніцай таго дня Ігара судзілі па адміністрацыйным артыкуле за распаўсюджванне "экстрэмізму". Яму далі штраф і адпусцілі - каб праз некалькі гадзін арыштаваць.
Па падліках мусіў выйсці на волю ў пачатку 2026 г.

