Кіраўнік Гомельскага абласнога пошукавага аб'яднання "Памяць Айчыны". Арганізацыя займалася захаваннем гістарычнай памяці Беларусі, а канкрэтна-пошукам астанкаў ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і сталінскіх рэпрэсій. За час існавання арганізацыі яе членамі выяўлена некалькі соцень загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне і мірных грамадзян.
У сакавіку 2023 года аб'яднанне было ліквідавана, а Ігар затрыманы. Тады яго асудзілі на 10 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). У пракуратуры заявілі, што ён "прапагандаваў сярод сяброў грамадства і іншых асоб антыдзяржаўныя погляды". Як сцвярджаецца , дзейнасць таварыства «нанесла істотную шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам». І менавіта таму галоўнае ўпраўленне юстыцыі аблвыканкама накіравала ў суд іск аб яго ліквідацыі.
У 2025 годзе Ігар быў затрыманы разам з жонкай паводле новага абвінавачання.
