Ігар - адміністратар папулярнага пабліка «Падслухана Глыбокае» з аўдыторыяй больш за 26 000 чалавек. У жніўні 2024 года яго асудзілі за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў», а праз месяц Віцебскі ГУБАЗіК затрымаў яго і запісаў «пакаяльнае відэа».
У лютым 2025 года Ігара прызналі вінаватым па артыкуле «актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прысудзілі да абмежавання волі з накіраваннем.
Па падліках павінен быў выйсці на волю вясной 2026 года.


