Андрэй Рамановіч Тарасевіч
Суддзі

Андрэй Рамановіч Тарасевіч

Колькасць рэпрэсаваных:
9
Адміністрацыйных спраў:
31
Дзень нараджэння:
10 лістапада 1974

Пачынаючы з 2017 года датычны да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш за 25 рашэнняў аб прысуджэнні як мінімум 111 сутак адміністрацыйнага арышту і штрафаў на як мінімум 8857 рублёў штрафаў і не менш за 2 гады абмежавання або пазбаўлення волі. 20 снежня 2022 года асудзіў Аляксея Азарку па арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Прызначыў Аляксею два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»), але пасля Віцебскі абласны суд змяніў прысуд, прызначыўшы пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі. Прыгаварыў глыбоцкага журналіста Дзмітрыя Лупача да 10 сутак арышту і 45 базавых велічын штрафу. Яго судзілі па двух артыкулах КаАП - ч. 2 арт. 22.9 ("Незаконная вытворчасць і распаўсюджванне прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі") і ч. 1 арт. 23.34 ("Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў").

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 9

На старонцы: