Кандыдат гістарычных навук, ад'юнкт Гістарычнага інстытута Вроцлаўскага ўніверсітэта. Мельнікаў спецыялізаваўся на вайсковай гісторыі і гісторыі перыяду знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921-1939). Ён выдаў паўтара дзясятка кніг па тэме Заходняй Беларусі. У 2020 годзе ўдастоены прэміі ім Л. Сапегі за захаванне гістарычнай спадчыны Беларусі.
Дакладна вядома , што ён арыштаваны і ўтрымліваецца ў СІЗА. Апошняя актыўнасць Мельнікава ва інстаграме датуецца 21 студзеня 2024 года.
Мельнікава судзяць за інтэрв'ю неназванаму незалежнаму СМІ, якое ён даў у 2022 годзе. Працэс праходзіць у адкрытым рэжыме. Вытрымку з абвінавачвання працытавала «СБ»:
"Ігар Мельнікаў у 2022 годзе па матывах нацыянальнай варожасці і варожасці, а таксама палітычнай і ідэалагічнай варожасці, загадзя ведаючы аб экстрэмісцкай дзейнасці ўдзельнікаў забароненага ў Беларусі інфармацыйнага рэсурсу, у мэтах развіцця і папулярызацыі медыя такой скіраванасці і ўцягвання ў падобную дзейнасць большай колькасці грамадзян," даў ім інтэрв'ер. Адзначаецца, што гісторык даваў каментары СМІ як у Беларусі, так і ў Польшчы. Мельнікаў, як паведамляецца, прызнаў віну.
Апеляцыйны суд скараціў тэрмін, вынесены судом першай інстанцыі, на 2 гады.
Ігар выйшаў на волю ў пачатку верасня 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін.



