Ірына на пенсіі і займаецца рукадзеллем: вяжа кручком і спіцамі, а таксама ўласнаручна ўпрыгожвае свой падворак.
13 студзеня 2025 года Ірына была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 19.11 у судзе Навабеліцкага раёна г. Гомеля. Пасля адбыцця сутак, Ірына выйшла на волю і паехала наведаць сястру ў РФ. Затое гэты час на яе завялі крымінальную справу і аб'явілі ў вышук, пра што ёй не было вядома. Пры вяртанні назад у РБ, у цягніку, Ірына была затрымана і змешчана ў ІЧУ у Петэгрбургу, пасля чаго вывезена ў Мінск у СІЗА.
У Ірыны пад апекай была 80-гадовая маці.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезена ва Украіну.



















