Патэнцыяльныя пераследы

Іван Аляксандравіч Саўцін

Банк лістоў3Дадаць ліст у банк

Іван, гомельскі актывіст і валанцёр «Краіны для жыцця», сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, пасля некалькіх затрыманняў, адміністрацыйнага арышту і ўзбуджэння дзвюх крымінальных спраў у 2020 годзе з'ехаў у Расію.

Знаходзячыся ў Калінінградзе, у красавіку 2021 года Іван быў затрыманы пры спробе перасячы мяжу з Польшчай. Па запыце беларускіх праваахоўнікаў яму прад'явілі абвінавачанні ў рамках крымінальнай справы па чатырох артыкулах, у тым ліку «тэрарызм». Аднак пасля праверкі расійскі бок зняў тры з чатырох абвінавачанняў. Праз год, 26 красавіка 2022 года, Іван выйшаў на волю пад падпіску аб нявыездзе.

27 траўня 2022 года яго зноў затрымалі, а напрыканцы чэрвеня экстрадавалі ў Беларусь. Згодна з матэрыяламі справы, у 2018 годзе ён нібыта прысвоіў больш за 68 тысяч рублёў. Следства таксама адзначыла, што ў 2020 годзе Іван удзельнічаў у акцыях пратэсту, здымаў відэа і звяртаўся ў дзяржаўныя структуры.

У снежні 2022 года яго асудзілі за «махлярства». У красавіку 2024 года Івана зноў асудзілі па артыкуле «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».

Прысуды

Вырак суда дата невядомая
9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя 29.03.2023
прысуд пакінуты без змены.
Вырак суда 16.05.2024
невядома.
Апеляцыя 08.08.2024
невядома.

Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню лісты. Паводле п. 85 КВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымыя толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы — дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітзняволенага.

Прычасныя да рэпрэсій

Аляксей Анатольевіч Хлышчанкоў
Аляксей Анатольевіч Хлышчанкоў
Суддзі27 жніўня 1982
Месца:
Гомельскі абласны суд
Тып:
Апеляцыя
Дата:
29.03.2023
Падрабязней
Мікалай Аляксандравіч Сяргейка
Мікалай Аляксандравіч Сяргейка
Суддзі20 ліпеня 1963
Месца:
суд Ваўкавыскага раёна
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
16.05.2024
Падрабязней
Руслан Аляксандравіч Гурын
Руслан Аляксандравіч Гурын
Суддзі8 кастрычніка 1980
Месца:
Гарадзенскі абласны суд
Тып:
Апеляцыя
Дата:
08.08.2024
Падрабязней

Хто яшчэ знаходзіцца ў ПК-11

Іван Аляксандравіч Саўцін
У зняволенні:
Родны горад:
Буда-Кашалёва
Дзень нараджэння:
20.10.1978
Адрас для лістоў:
ПК-11, г.Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, 231900
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Актывісты

Храналогія

  1. 2021
  2. 27.04.2021

    Перавод

    СІЗА-1, Калінінград — У зняволенні

  3. 2022
  4. 26.04.2022

    Змяненне статусу

    Падпіска пра нявыезд

  5. 27.05.2022

    Перавод

    СІЗА-1, Калінінград — У зняволенні

  6. ~27.06.2022

    Перавод

    СІЗА-3 — У зняволенні

  7. ~16.12.2022

    Вырак суда дата невядомая

    9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму