Бацька палітвязня Мікіты Залатарова . Міхаіла затрымалі 8 жніўня 2023 г. і асудзілі на 15 сутак арышту па арт. 19.11 КаАП РБ (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля першага арышту на волю ён не выйшаў і быў асуджаны па тым жа артыкуле яшчэ на 15 сутак, а потым - яшчэ на 15 сутак.
22 верасня 2023 года, напярэдадні вызвалення пасля адбыцця трэцяга адміністрацыйнага арышту запар, яго зноў прызналі вінаватым у здзяйсненні правапарушэння і чацвёрты раз адправілі ў ізалятар.
24 кастрычніка "экстрэмісцкім фармаваннем" па рашэнні КДБ быў прызнаны закрыты Telegram — чат "Гомель за Мікіту Залатарова", а яго адзіным пазначаным удзельнікам — бацька палітвязня Міхаіл Лапуноў.
Праваабаронцам стала вядома , што праз некаторы час пасля адбыцця адміністрацыйных арыштаў Міхаіл быў узяты пад варту. Па стане на лета 2024 г. утрымліваецца ў СІЗА .












