Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. "Сумесна з іншымі людзьмі стаялі ў счэпцы, пляскалі ў далоні, гучна крычалі, выкрыквалі розныя лозунгі", паведамляецца ў судовай пастанове.
На мітынгу міліцыянты адціснулі Кірылу металічным шчытом і рассеклі да крыві галаву гумавай дубінкай.
Камароў цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым.
Кірыл мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, мае на ўтрыманні непаўналетняга дзіцяці.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю восенню 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.



