Людміла Мікалаеўна Грынько
Суддзі

Людміла Мікалаеўна Грынько

Колькасць рэпрэсаваных:
9

Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Грынько Людміла Мікалаеўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. Датычная да вынясення абвінаваўчых прысудаў па палітычна матываваных справах. Вынесла абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Паўла Наздры, якому прад'явілі абвінавачанне па артыкуле 361-4 Крымінальнага кодэкса за перадачу фота расійскай ваеннай тэхнікі тэлеграм-каналу "Беларускі Гаюн". Грынько прызначыла мужчыне ў выглядзе пакарання два гады пазбаўлення волі. Вынесла абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Паўла Ганчарыка, якому выставілі абвінавачанне па частцы 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса і частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса. Падставай для крымінальнага пераследу сталі каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Грынько прызначыла мужчыне ў выглядзе пакарання тры гады пазбаўлення волі.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 9

На старонцы: