Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, Кірыл і яшчэ трое хлопцаў “пачынаючы з 2020 года адміністравалі чатыры цік-ток акаўнта і два тэлеграм-каналы. На названых рэсурсах публікавалася інфармацыя, накіраваная на арганізацыю і падрыхтоўку масавых беспарадкаў, супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў з мэтай замахаў, канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь. Хлопцы аб'ядналіся ў тэлеграм-групе, якая ў пачатку лістапада прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем." Яны нібыта "павінны былі знаходзіць выканаўцаў для знішчэння аб'ектаў інфраструктуры і арганізацыі нападаў на праваахоўнікаў".
21 чэрвеня 2025 года Кірыл быў вызвалены пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келага, і адразу ж вывезены ў Літву.







