Вядома, што хлопец з поспехам удзельнічаў у раённых спаборніцтвах інтэлектуальных гульняў сярод школьнікаў. На момант затрымання Алегу было 16 гадоў, яго збівалі на працягу 6 гадзін, пакуль везлі ў будынак ГУБАЗ. Там, пасля ягонага пытання: "Чаму вядуць допыт без прысутнасці адваката?", яго зноў збілі.
Школу скончыў у СІЗА.
Адзін з пяці затрыманых удзельнікаў закрытага чата "Саюз беларускага нацыянальнага шчыта", пра затрыманне якіх МУС адчыталася ў пачатку лістапада 2022 года. МУС прызнала чат экстрэмісцкім фармаваннем тыднем раней. У ведамстве расказалі, што супраць затрыманых узбудзілі крымінальную справу па артыкуле аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. Хлопцы аб'ядналіся ў тэлеграм-групе, якая ў пачатку лістапада прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем. "Яны нібыта "павінны былі знаходзіць выканаўцаў для знішчэння аб'ектаў інфраструктуры і арганізацыі нападаў на праваахоўнікаў".
Падчас зняволення Алег правёў 129 сутак у ШІЗА. Першы раз яго туды змясцілі на другі дзень пасля прыбыцця ў дарослую калонію. Увесь час пазбаўлялі спатканняў і перадач.
Вызвалены ў чэрвені 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.







