Крысціна была асуджана ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, 29 верасня 2021 года, даведаўшыся пра гібель Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, Крысціна пакінула ў адным з чатаў у мэсэнджэры Telegram каментар: «мая хата ўжо не мая крэпасць» і «нідзе нельга схавацца ад гэтых стварэнняў». Гэтыя выказванні следства расцаніла як абразу прадстаўніка ўлады, што было пацверджана заключэннем лінгвістычнай экспертызы ў судзе.
