Алена Аляксандраўна Нямкова
Суддзі

Алена Аляксандраўна Нямкова

Колькасць рэпрэсаваных:
8
Адміністрацыйных спраў:
5
Дзень нараджэння:
15 жніўня 1965

Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Нямкова Алена Аляксандраўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. Выносіла абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіла пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 4076.5 рублёў і адміністрацыйнага арышту на тэрмін не менш за 6 сутак. Вынесла прысуд жыхарцы Белаазёрска Крысціне Чайчыц, якая пакінула ў інтэрнэце каментары пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Тым самым, паводле версіі следства, яна абразіла прадстаўніка ўлады (артыкул 369 Крымінальнага кодэкса). Нямкова прысудзіла Крысціне пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і штраф у памеры 50 базавых велічыняў. Асудзіла Вадзіма Пашкевіча, жыхара горада Бярозы, за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства і вынесла прыгавор з пакараннем у выглядзе штрафу ў 10 базавых велічынь. Масавым мерапрыемствам стала фота з бел-чырвона-белым сцягам у лесе без людзей. Пазней здымак быў размешчаны ў Інтэрнеце.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 8

На старонцы: