Былыя палітзняволеныяПамілавана

Лідзія Грук

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Грамадзянку Украіны Лідзію Грук затрымалі ў Маларыцкім раёне Беларусі. У прапагандысцкім фільме дзяржаўнага беларускага канала АНТ расказваецца, што Лідзія са сваім мужам Яўгенам фатаграфавала памежныя аб'екты. Па дадзеных аўтараў фільма , пары прад'явілі абвінавачанне ў “тэрарызме”. Абвінавачанні ў "тэрарызме" пасля прэкваліфікавалі ў "агентурную дзейнасць". У сям'і засталося чацвёра непаўналетніх дзяцей. Гаворка ідзе пра двух сыноў і дзве дочкі. Самай малодшай дачцэ падчас яе затрымання было ўсяго 7 месяцаў.

Мужу Лідзіі прысудзілі 24 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Была памілавана 22.11.2025 г. у ліку 31 грамадзяніна Украіны. Як паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, гэта адбылося ў рамках "дасягнутых дамоўленасцей" з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і "па просьбе ўкраінскага боку ў мэтах стварэння ўмоў для ўрэгулявання ўзброенага канфлікту ў сумежнай дзяржаве". Вызваленых грамадзян адразу перадалі ўкраінскаму боку.

На момант вызвалення Лідзіі яе дзеці знаходзіліся ў свякрухі ў Беларусі.

Прысуды

Вырак суда 02.05.2025
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Прычасныя да рэпрэсій

Віктар Анатольевіч Рупека
Віктар Анатольевіч Рупека
Наглядчыкі27 снежня 1979
Месца:
СІЗА-7
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Лідзія Грук
У зняволенні:
Родны горад:
Драгічын
Колькасць дзяцей:
4
Знаходзілася ў:
СІЗА-7, Брэст, вул. Савецкіх Памежнікаў 37, 224030
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Замежныя грамадзянеБацькі непаўнагадовых

Храналогія

  1. 2024
  2. 08.01.2024

    Перавод

    СІЗА-7 — У зняволенні

  3. 2025
  4. 02.05.2025

    Вырак суда 02.05.2025

    4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

  5. 22.11.2025

    Змяненне статусу

    Памілаваны