Палітзняволеныя

Яўген Іванавіч Грук

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў0Дадаць ліст у банк
Адправіць ліст

Паводле звестак КДБ, Яўгена Грука і Віктара Яскіча асудзілі па арт. 289 КК (акт тэрарызму) і арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Аб іх затрыманні стала вядома ў пачатку красавіка 2024 года з сюжэту АНТ. Як сцвярджалі прапагандысты, сілавікі затрымалі як мінімум 12 чалавек, сярод якіх Грук і Яскіч, абвінавачаныя ў кантрабандзе ўзрыўчаткі і планаванні тэрактаў. Па словах аўтара сюжэту, Грук быў інфарматарам СБУ: фатаграфаваў ваенную тэхніку і скідаў яе каардынаты. Пасля Груку далі каманду забраць узрыўчатку са схованкі. Да схованкі мужчыну падвёз Яскіч. Пасля яны абодва павінны былі раскласці ўзрыўчатку са схованкі ў новыя схованкі. У сюжэце не тлумачаць логіку такіх дзеянняў. Разам з Яўгенам была затрыманая і ягоная жонка — Лідзія Грук, але яе лёс невядомы. Аўтары сюжэту казалі, што ў сям'і засталіся чацвёра малалетніх дзяцей.

Прысуды

Вырак суда дата невядомая
24 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя дата невядомая
невядома.

Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню лісты. Паводле п. 85 КВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымыя толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы — дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітзняволенага.

Фігуранты справы

Яўген Іванавіч Грук
У зняволенні:
Катэгорыі спраў:
Антываенныя дзеянні
Родны горад:
Брэст
Дзень нараджэння:
06.10.1991
Колькасць дзяцей:
4
Члены сям'і:
Лідзія Грук
Адрас для лістоў:
Няма інфармацыі
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Бацькі непаўнагадовых
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2024
  2. 08.01.2024

    Змяненне статусу

    У зняволенні

  3. 2025
  4. ~02.05.2025

    Вырак суда дата невядомая

    24 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

  5. ~15.08.2025

    Апеляцыя дата невядомая

    невядома