Пенсіянерка з Глыбокага. У яе двое дзяцей: сын, які заканчвае школу, і дарослая дачка з уласнай сям'ёй.
31 сакавіка 2020 года ў Глыбокае прыязджаў блогер Сяргей Ціханоўскі, аўтар YouTube-канала "Краіна для жыцця", і вёў стрым з галоўнай плошчы для сваіх падпісчыкаў. На сустрэчу прыйшла і Людміла. Яна расказала пра жыццё людзей у сваім родным горадзе, выказала сваё меркаванне аб палітыцы Аляксандра Лукашэнкі і эпідэміі каранавіруса.
9 кастрычніка прэзідыум Віцебскага абласнога суда "вызваліў" Людмілу і зняў судзімасць.

