Па матэрыялах абвінавачання , Максім Куроўскі ў адным з чатаў месэнджэра “Telegram” наўмысна размяшчаў паведамленні ў дачыненні да прэзідэнта Лукашэнкі, непрыстойныя па форме і абразлівыя па змесце.
Экспертызай устаноўлена, што паведамленні змяшчалі негатыўную ацэнку кіраўніка дзяржавы, прыніжалі яго гонар і годнасць. Прычым карыстаўся пры гэтым беларускай мовай. Былы следчы Пружанскага райаддзела СК. Звольніўся са службы ў 2020 годзе.
12.06.2024 выйшаў на волю поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Зноў быў затрыманы і асуджаны ў 2025 годзе.
Увосень 2026 года стала вядома, што Максім выйшаў на волю.




