Улетку 2020 года, калі Марына была на заробках у Расіі, яна пакінула ў «Аднакласніках» абразлівы каментар пад відэа Вольгі Карач з выявай былога начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталя Куляшова.
На першае пасяджэнне ў сакавіку 2022 года Марына не прыехала: па яе словах, у яе не было грошай на білет да Віцебска. Суд абвясціў яе ў вышук, і неўзабаве яе затрымалі.
У красавіку 2022 года Марыну прызналі вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Абраза прадстаўніка ўлады». Улетку таго ж года абмежаванне волі Марыне замянілі пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Вызвалена ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.




















