Грамадзянка Ўкраіны. Нарадзілася ў Чарнігаве. Разам з Захаранкам па справе праходзіць Ларыса Крупа. Жанчын абвінавачваюць па артыкулах аб неданясенні аб злачынстве (ч. 2 арт. арт. 406 КК) і аб шпіянажы (арт. (арт. 358 КК). Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме.
Наталля ездзіла ў Беларусь з другой паловы 2022 года. Яна дапамагала ўкраінцам, якія затрымаліся ў Беларусі і не маглі самастойна выбрацца, выехаць з краіны. У Беларусь яна ездзіла на сваім аўтамабілі. Захаранка дапамагла вывезці з Беларусі каля 30 чалавек.
Падчас чарговай паездкі ў Беларусь жанчына знікла. Яна перастала выходзіць на сувязь 17 ліпеня 2023 года.
Вядома, што, у дадатак да тэрміна ў калоніі, суд пастанавіў канфіскаваць у Наталлі мікрааўтобус.
Яе сяброўцы, беларуску з Мазыра Ларысу Крупу за "неданясенне аб злачынстве" прысудзілі штраф у памеры 100 базавых велічынь (4 тысячы беларускіх рублёў).
Абставіны абвінавачання не вядомыя, як і дэталі працэсу-суд быў зачынены.
24.05.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Увечары 28 чэрвеня 2024 года з'явілася раптоўная інфармацыя аб вызваленні з беларускіх калоній пяці палітвязняў. Украінскія ўлады дабіліся вызвалення сваіх грамадзян па абмене як палонных. Так на волі аказаліся Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка, Кацярына Бруханава, а таксама фігурант "справы ў Мачулішчах" Мікалай Швец. Умовы абмену не паведамляюцца. Адзначаецца, што ўдзел у вызваленні прыняў Ватыкан. Вызваленых палітвязняў даставілі ва Украіну 28 чэрвеня - у СМІ з'явілася іх фота з аэрапорта "Жуляны".


