Мікалай Пятровіч Дземчанка
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby
- ПЦ «Вясна» з
- Дата прызнання палітзняволеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна»

Выносіў карныя прысуды ў палітычна матываваных справах яшчэ з 2012 года. Прызнаў Сяргея Трашчанку вінаватым за распаўсюджванне відэа, дзе адлюстравана жорсткасць сілавых структур, і прыгаварыў яго да 3 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Судзіў Андрэя Паднябеннага па наступных артыкулах: частка 1 артыкула 14 і частка 3 артыкула 218 (замах на наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці), частка 1 артыкула 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), частка 1 і частка 2 артыкула 289 (акт тэрарызму). Судовае паседжанне было закрытым. Прыгаварыў Іллю Верамеева да 6,5 гадоў калоніі за паведамленні ў тэлеграм-чатах па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: частка 1 артыкул 14, частка 1 артыкул 293 (замах на арганізацыю масавых беспарадкаў) і частка 1 артыкул 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Як мяркуецца, такія паведамленні ў групавым чаце сталі рэакцыяй хлопца на распачатую ўзброеную сіламі Расіі вайну ва Украіне, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі.
Знойдзена: 23
Знойдзена: 23
Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.





