Мікалай — філолаг, выкладчык беларускай і рускай моў і літаратуры, у апошнія гады займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю. Быў затрыманы ў чэрвені 2021 года і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 9 жніўня 2020 года ў Жлобіне супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
Раней, 10 жніўня 2020 года, яго ўжо затрымлівалі — пры гэтым затрыманні Мікалая жорстка збілі. Ён апынуўся ў бальніцы з чэрапна-мазгавой траўмай і правёў там два тыдні. Пазней яго двойчы выклікалі на допыты ў межах крымінальных справаў — па абвінавачваннях у абразе дзяржаўнага сцяга і ўдзеле ў масавых беспарадках.
Вызвалены ў верасні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.



