Алег – журналіст “Радыё Свабода”, раней працаваў у газэце “Знамя юности” і быў адным са стваральнікаў агенцтва “РИД”. Летам 2020 года актыўна асвятляў пратэсты ў Беларусі і вёў стрымы, а ў жніўні пазбавіўся акрэдытацыі МЗС разам з іншымі журналістамі замежных СМІ.
16 ліпеня 2021 года яго затрымалі падчас маштабных ператрусаў у незалежных журналістаў, праз дзесяць дзён вызвалілі, пакінуўшы ў статусе падазраванага. 23 снежня таго ж года сілавікі зноў уварваліся ў яго дом і ўзялі пад варту па крымінальнай справе аб "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле ў іх".
У сакавіку 2022 года суд прызнаў Алега вінаватым, заявіўшы, што ён удзельнічаў у несанкцыянаваных акцыях, падчас якіх "Мінсктранс" налічыў урон у памеры 56 тысяч рублёў.
У верасні 2022 года журналіст быў вызвалены ў межах памілавання.











