
Аляксей Мікалаевіч Кедыш
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby
- ПЦ «Вясна» з
- Дата прызнання палітзняволеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна»

Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш за 261 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш за 2679 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш за 86082 рублёў штрафаў. Уваходзіць у першую дзясятку суддзяў, па колькасці палітычна матываваных рашэнняў. Удзельнічае ў палітычных рэпрэсіях сама меней з 2016 года. Прыгаварыла ўрача-неўролага да 4 гадоў калоніі. Асудзіла 78-гадовую пенсіянерку за "пікетаванне шляхам узняцця рукі і ўскладання аднаго цюльпана". Па версіі абвінавачання, тым самым яна парушыла закон аб масавых мерапрыемствах. Бо гэта яе паўторнае затрыманне, то Ярохіна аштрафавала яе на 4350 рублёў. Судзіла валанцёраў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Ігнаруе заявы падазраваных аб катаваннях і здзеках у РУУС 12 лістапада вынесла пастанову ў дачыненні да журналіста Алега Груздзіловіча. Прысудзіла жанчыне 25 сутак арышту, нягледзячы на тое, што на судзе яна заявіла пра пагрозы катаванняў. ПЦ "Вясна" пісаў, што ў пачатку чэрвеня 2021 года да мінчучкі прыйшлі з ператрусам, забралі тэхніку, грошы з кашалька і іншыя каштоўнасці. Пасля жанчыну адвезлі на мікрааўтобусе з нумарамі 9471 IK-7 у Фрунзенскае РУУС, дзе міліцыянты пагражалі ёй, што прыменяць электрашокер і заціснуць нос стэплерам, калі яна не падпіша складзеныя на яе пратаколы. Жанчына прасіла іх прачытаць пратаколы ў слых, з-за таго, што яна дрэнна бачыць, а акуляры ёй узяць з сабой не далі. На гэта яна атрымала адмову і, каб пазбегнуць катаванняў, яна вымушана была падпарадкавацца.
Знойдзена: 4
Знойдзена: 4

Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.


