Вольга была прызнана вінаватай у лютым 2022 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці», за нанясенне восенню 2020 года надпісаў і БЧБ-малюнкаў на слупах электраперадач, дрэвах, лаўках на прыпынках грамадскага транспарту і асфальце. а таксама за расклейванне лістоў паперы з чырвонай палоскай на белым фоне.
Усё гэта, паводле версіі абвінавачання, з'яўлялася «сімволікай, якая выкарыстоўваецца ў незаконным пратэстным руху».
