Павел рэдагаваў артыкулы ў «Вікіпедыі». У лістападзе 2021 года яго затрымалі па справе пра «дыскрэдытацыю Беларусі». Падставай сталі яго праўкі ў артыкулах пра загінулых падчас пратэстаў, у тым ліку пра Генадзя Шутава, і пра цэнзуру ў Беларусі, дзе ён згадаў забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай, а таксама матэрыял пра катаванні ў месцах пазбаўлення волі на сайце Міжнароднага таварыства правоў чалавека (ISHR).
Сваё аўтарства Павел не адмаўляў, але вінаватым сябе не прызнаў. У красавіку 2022 года яго прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў жніўні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.












