Павел быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
У снежні 2024 года ў рамках спецвытворчасці па справе Паўла адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.




