Вядома, што 20 лістапада 2023 г. на Руслана Кручыніна было накладзена адміністрацыйнае спагнанне па ч. 2 арт. 19.11 (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) КаАП РБ. Тады яго пакаралі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.
Пра Руслана Кручыніна вядома, што ён мае вышэйшую адукацыю і працаваў на адным з прадпрыемстваў Гомеля.


