Станіслава затрымалі па вяртанні ў Беларусь з Польшчы, куды ён пераехаў больш за год таму. У канцы 2023 года ён прыехаў дадому, каб правесці святы з сям'ёй, але быў арыштаваны ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля пратэстаў 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Станіслава асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
У апублікаваным праўладным пакаяльным відэа ён распавядае, што "ўдзельнічаў у пратэстах і выходзіў на праезную частку". На запісе бачна, што твар Станіслава падрапаны, хаця пры затрыманні такіх пашкоджанняў не было прыкметна.




