2 лютага 2024 года блізкі да брэсцкага ГУБАЗіК тэлеграм-канал апублікаваў пакаяннае відэа з Лозкам Цімурам.
На відэа сілавікі паказалі, як са шчытамі і зброяй, у поўным абмундзіраванні, урываюцца ў дом мужчыны. Далей ідуць кадры, дзе з заведзенымі за спіну рукамі Цімур Аляксандравіч расказвае, што ў яго знайшлі падпіскі на «Нехту», акрамя таго ён данатыў гэтаму тэлеграм-каналу. Таксама мужчына кажа, што працуе ў «Лодэ» анестызіёлагам-рэаніматолагам.
У інтэрнэце можна знайсці, што Лозка яшчэ ў кастрычніку 2020 года затрымліваўся (і ў салідарнасць з ім іншыя медыкі ў Брэсце выйшлі на пратэст з надпісамі "Я/мы Цімур"). А падчас рэферэндуму ў лютым 2022 года зноў быў затрыманы, і па артыкуле 24.23 КаАП «Незаконнае пікетаванне» спачатку адседзеў у ІЧУ, а потым атрымаў штраф 50 б.в.
Палітзняволеныя
Цімур Аляксандравіч Лазко
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby
- ПЦ «Вясна» з
- Дата прызнання палітзняволеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Банк лістоў2Дадаць ліст у банк
Прысуды
Вырак суда 09.08.2024
8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 50 базавых велічынь штрафу.Апеляцыя 01.11.2024
невядома.Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню лісты. Паводле п. 85 КВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымыя толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы — дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітзняволенага.
Прычасныя да рэпрэсій

Аляксандр Аляксандравіч Семенчук
ПадрабязнейСуддзі12 красавіка 1983
- Месца:
- суд Ленінскага раёна г. Брэста
- Тып:
- Cуд першай інстанцыі
- Дата:
- 09.08.2024

Андрэй Леанідавіч Лешчанка
ПадрабязнейСуддзі23 красавіка 1972
- Месца:
- Брэсцкі абласны суд
- Тып:
- Апеляцыя
- Дата:
- 01.11.2024
- У зняволенні:
- з ~09.08.2024 па цяперашні час
- Катэгорыі спраў:
- Данаты
- Родны горад:
- Прыбалавічы
- Дзень нараджэння:
- 15.05.1983
- Адрас для лістоў:
- Няма інфармацыі
- Артыкулы:
- Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасціФінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці
- Аб'яднанні:
- Медработнікі
Храналогія
- 2024
09.08.2024
Вырак суда 09.08.2024
8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 50 базавых велічынь штрафу, суд Ленінскага раёна г. Брэста
~09.08.2024
Перавод
СІЗА-7 — У зняволенні
01.11.2024
Апеляцыя 01.11.2024
невядома, Брэсцкі абласны суд
~03.12.2024
Змяненне статусу
У зняволенні

