Юлія была прызнана вінаватай у жніўні 2021 года за каментар, пакінуты ў тэлеграм-чаце «Партызаны» пад паведамленнем з асабістымі дадзенымі памочніцы пракурора Фрунзенскага раёна Аліны Касьянчык і інфармацыяй аб судзе за надпіс «Не забудзем! Не даруем!». На думку следства, каментар быў размешчаны з мэтай публічнай абразы прадстаўніка ўлады і стварэння зневажальнай выявы ў вачах грамадскасці.
У 2022 годзе ў дачыненні да Юліі адбылося чарговае судовае паседжанне па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Як мяркуецца, яе прызналі вінаватай па гэтым артыкуле за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Мінску, паколькі на папярэднім судзе Юлія заявіла, што наведвала ўсе маршы і застаецца прыхільніцай Віктара Бабарыка. Вынік паседжання невядомы.

