Грамадзянін Украіны.
Па абвінавачанні, раніцай чацвёртага траўня Бандарэнка каля крамы "Транзіт " выказаўся ў прысутнасці іншых грамадзян у непрыстойнай форме пра Лукашэнку. Паводле версіі абвінавачання, матывам украінца стаў "падтрымка ідэй сацыяльнай нецярпімасці да прадстаўнікоў улады Рэспублікі Беларусь і адкрытая праява непрыязнасці да яе" . Адзін з прысутных звярнуўся ў міліцыю і нават даў фатаграфію машыны, на якой з'ехаў Юры Бандарэнка са сваім таварышам. На наступны дзень украінца затрымалі па абвінавачанні ў абразе Лукашэнкі .
Па падліках павінен быў выйсці на волю восенню 2025 г. Магчыма дэпартаваны .
Пасля затрымання яго адразу змясцілі пад варту ў СІЗА №4 у Магілёве.
На судзе Бандарэнка прызнаў віну.


