Сям'ю выдаўцоў Багдановічаў - сужэнцаў Алену і Вацлава і іх дачок Антаніну і Вікторыю - затрымалі ў Мінску, тады ж прайшлі масавыя затрыманні выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў кніг. Сілавікі прыходзілі да супрацоўнікаў як дзейных, так і закрытых выдавецтваў.
Пазней стала вядома, што Алену і Антаніну вызвалілі.
3 сакавіка 2026 года кааліцыю друкаваных выдавецтваў, у якую ўваходзяць "Фонд Kamunikat.org", Lohvinau Publishing House, Andrei Yanushkevich Publishing, унеслі ў абноўлены МУС спіс "экстрэмісцкіх фарміраванняў". У сувязі з фармаваннем у пераліку згадваюцца Яраслаў Іванюк, Зміцер Колас, Ігар Логвінаў, Вацлаў Багдановіч, Андрэй Янушкевіч, Аляксандр Яўдаха. У яго таксама дададзены сайты і сацыяльныя сеткі выдавецтваў.
Вызвалены ў сакавіку 2026 г.






