Паводле версіі абвінавачання, Вадзім Пятроўскі ў жніўні 2020 года, "дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена групай асоб з іншымі неўстаноўленымі падчас следства асобамі, прыняў актыўны ўдзел ва ўказаных групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем патрабаванням супрацоўнікаў АУС, спыніць".
На судзе Вадзім Пятроўскі прызнаў віну.
З прысуду стала вядома , што доказамі віны мужчыны сталі фота і відэа з ягоных тэлефонаў, вынятых падчас ператрусу. У памяці тэлефона знайшлі 15 відэазапісаў і чатыры фотаздымкі з акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года.
Таксама на тэлефоне Пятроўскага ў ліставанні ў Viber знайшлі фатаграфіі з акцыі пратэсту.
Да суда Пятроўскі быў пад вартай.
