Валянціну прызналі вінаватай у лютым 2026 года ў абразе супрацоўніка міліцыі - начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх Дзмітрыя Лішко пры выкананні ім службовых абавязкаў - па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады".
Паводле матэрыялаў следства, 17 лістапада 2020 года Валянціна размясціла з мабільнага тэлефона ў Telegram-канале "Бяроза-97" паведамленне, у якім назвала Лішко "гнілым і слізкім тыпам", параўнала яго з паліцаем і выкарыстоўвала іншыя выразы.


