У ноч з 13 на 14 кастрычніка 2023 г. у цэнтры сасновага бору быў зняты з флагштока і выкінуты ва ўрну афіцыйны чырвона-зялёны сцяг, а на яго месца прымацаваны сцяг Украіны. Чалавек, які зрабіў гэта, быў затрыманы паводле запісу камеры відэаназірання, усталяванай на будынку сельсавета. Валерый Самсаненка раней працаваў у Светлагорскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, але звольніўся адтуль.
05.04.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены летам 2024 года, поўнасцю адбыўшы пакаранне, прызначанае судом.

