Васіль быў асуджаны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах "абраза прадстаўніка ўлады" і "дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь", і прыгавораны да пазбаўлення волі.
27 лютага 2024 года ў судзе Барысаўскага раёна адбылося паседжанне па справе "аб устанаўленні прэвентыўнага нагляду". Гэта азначала, што на пачатку сакавіка Васіль павінен быў выйсці на волю пасля заканчэння тэрміну. Аднак у чэрвені таго ж года над ім адбыўся новы суд — па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі". Гэты артыкул, як правіла, ужываюць да зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, часцей — за выдуманыя парушэнні.
17 сакавіка 2025 года ў судзе Ваўкавыскага раёна адбылося пасяджэнне "аб устанаўленні прэвентыўнага нагляду".
Па падліках праваабаронцаў, Васіль быў вызвалены ў красавіку 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.




