Васіль быў затрыманы і асуджаны па артыкуле аб «хуліганстве» за нібыта ўжыванне гвалту ў дачыненні да агрэсіўных прыхільнікаў Лукашэнкі і актывістаў руху «Антывандал» — Аляксандра Галахава і Вольгі Бондаравай, калі тыя зафарбоўвалі выяву бел-чырвона-белага сцяга. Васіль віну не прызнаў і адмовіўся ад апошняга слова.
У красавіку 2022 года суд разглядаў апеляцыйную скаргу, а таксама апеляцыйны пратэст пракуратуры на прыгавор па гэтай справе. Скаргу Васіля суд не задаволіў, аднак часткова задаволіў пратэст пракуратуры, замяніўшы пакаранне з пазбаўлення волі без накіравання на пазбаўленне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У ліпені таго ж года суд задаволіў грамадзянскі пазоў Вольгі Бондаравай і абавязаў Васіля выплаціць ёй кампенсацыю.
Вызвалены ў студзені 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.









