Віктар быў асуджаны па крымінальнай справе, узбуджанай за ўдзел у акцыях пратэсту, якія прайшлі з 9 па 11 жніўня 2020 года ў Жлобіне супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
У кастрычніку 2021 года ён быў асуджаны паўторна за "абразлівыя дзеянні ў дачыненні да дзяржаўнага сімвала — сцяга".
Вызвалены ў чэрвені 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.





