Жыхар вёскі Шчорсы Навагрудскага раёна Яго абвінавацілі ў тым , што ён рэпаснуў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" паведамленне з групы "Гродзенская Вобласць Перамен!".
Да суда да Віктара Пільжыса была ўжытая мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту - з 12 верасня 2022 года. Гэта значыць, што Пільжысу забаранялася выходзіць з дому, карыстацца інтэрнэтам і сувяззю.
Акрамя прысуду ў два гады калоніі, суд абавязаў Віктар Пільжыса выплаціць двум сілавікам 10 000 беларускіх рублёў у якасці кампенсацыі іх маральнай шкоды.
06.12.2022 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю 12 кастрычніка 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.



