Вікторыя Касцючэнка на працягу больш як 30 гадоў працавала выкладчыкам матэматыкі ў школах, гімназіях, каледжы, Гомельскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. З'яўляецца пераможцай абласнога этапа прафесійнага конкурсу "Настаўнік года-2009" і суперфіналісткай нацыянальнага этапа гэтага конкурсу. Рэпрэсавалі яе фармальна за каментар пра ўчастковага міліцыянта Арцёма Жаўняка, які пакрыўдзіўся на выказанае аб ім меркаванне настаўніцы.
22.06.2022 выехала за межы РБ.

