Уладзімір, юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года разам з жонкай пасля ператрусу ў іх кватэры. Яго павезлі ў ДФР, а затым на допыт у Следчы камітэт, пасля чаго пакінулі пад арыштам у межах крымінальнай справы па артыкуле "нявыплата падаткаў".
У верасні 2022 года справа па гэтым артыкуле была спынена, аднак супраць Уладзіміра вылучылі новыя абвінавачанні - у кантрабандзе і ў фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Уладзімір з'яўляецца фіналістам Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год у намінацыі "Праваабаронца года".
У сакавіку 2023 года ён быў асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі. У судзе сваёй віны не прызнаў.
Па наяўнай інфармацыі, умовы ўтрымання былі больш жорсткімі, і Уладзіміра перавялі на турэмны рэжым.
13.12.2025 года быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезены ва Украіну.








