Уладзімір раней тры месяцы працаваў міліцыянерам у Дэпартаменце аховы. Праз некалькі гадоў ён вярнуўся на пасаду супрацоўніка патрульна-паставой службы, аднак праз чатыры гады быў звольнены. З канца 2019 года не працаваў.
Паводле версіі абвінавачання, Уладзімір "са жніўня 2020 года па студзень 2021 года сабраў з розных крыніц звесткі аб прыватным жыцці 27 праваахоўнікаў Гомельскай вобласці і пераслаў іх нявызначанаму колу асоб, якія адміністравалі "дэструктыўны" Telegram-канал".
У лістападзе 2021 года яго прызналі вінаватым па артыкуле "незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных", прыгаварыўшы да арышту і выплаты буйной кампенсацыі маральнай шкоды.

