Таццяна Міхайлаўна Касцюк
Суддзі

Таццяна Міхайлаўна Касцюк

Колькасць рэпрэсаваных:
10
Адміністрацыйных спраў:
8
Дзень нараджэння:
12 красавіка 1969

Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Касцюк Таццяна Міхайлаўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. Выносіла абвінаваўчыя прысуды ў палітычна матываваных справах як мінімум з 2017 года. Вынесла прыгавор палітвязню Галіне Кавалёвай па частцы 2 артыкула 367 Крымінальнага кодэкса і прысудзіла ёй пакаранне тэрмінам 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Галіну абвінавацілі ў тым, што яна прыехала з Мінска ў Магілёў, дзе на прыпынках грамадскага транспарту расклеіла тэксты і выявы, якія прыніжаюць годнасць Лукашэнкі. Асудзіла журналістку Аліну Скрабунову, якую міліцыя абвінаваціла ў стварэнні трох сюжэтаў для тэлеканала «Белсат», хаця дзяўчына не з'яўляецца журналісткай дадзенага тэлеканала, яна толькі брала інтэрв'ю ў людзей, а сама па сабе размова не можа з'яўляцца матэрыялам СМІ. Ленінскі РАУС палічыў незаконнымі сюжэты аб забароне веларуху па вуліцы Ленінскай, аб адкрыцці беларускамоўных кавярняў "Хуткі лось" і "Дранік-Фэсце". Касцюк вынесла Аліне пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічыняў. Прызнала Ігара Міцянкова вінаватым па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса і вынесла прысуд з пакараннем у выглядзе двух гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Таксама Касцюк абавязала мужчыну пакрыць на карысць пацярпелага 1000 рублёў матэрыяльнай кампенсацыі за маральныя пакуты за каментар у сацсетцы.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 10

На старонцы: