Уладзімір быў асуджаны ў снежні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі ўдзельнікі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Яго прызналі вінаватым у «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалены ў лютым 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.



