Жыхар Баранавічаў. Быў затрыманы ў сярэдзіне лютага 2023 года. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што 8 сакавіка 2021 года ў Instagram ён выклаў старыс "з тварам Лукашэнкі ў жаночым абліччы" і тэкстам: «З 8 сакавіка, дарагая жанчына. Найжорсткага здароўя і толькі прыемных ашчушчэнняў». За гэта абвінавацілі ў публічнай абразе Лукашэнку.
Таксама Уладзіслава абвінавацілі ў тым, што ён некалькі разоў адправіў у чат-бот рэдакцыі "Nexta" відэа і тэксты (напрыклад, відэа расейскіх вайсковых самалётаў і цягнікі з расейскімі вайскоўцамі). Гэта кваліфікавалі як "іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" па ч.1 арт.361-4 КК.
05.09.2023 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.








